З пачатку года беларускі рубель узмацніўся ў дачыненні да 28 валют свету
01.06.2010 13:44
—
Новости Экономики
|
Нацбанк ўпэўнена ўтрымлівае курс беларускага рубеля – нацыянальная валюта нават узмацнілася ў дычыненні да валютнага кошыка ў параўнанні з 31 снежня 2009 гадоў. Але на колькі працэнтаў вырасла ці апусцілася кожная асобна ўзятая валюта? У канцы 2009 года “Наша ніва” падводзіла прамежкавыя вынікі. Тады высветлілася, што беларускі рубель мацнейшы толькі за эфіопскі быр.У дачыненні да астатніх 82 валют айчынныя грошы выглядалі слабейшымі. Што змянілася за пяць месяцаў? Цяпер карціна выглядае нашмат больш аптымістычна. Беларускі рубель узмацніўся ў дачыненні да 28 валют свету. Найбольшы рост нацыянальнай валюты зафіксаваны ў параўнанні з сербскім дынарам (16%).Далей ідуць валюты, звязаныя з еўра, – злоты, літ і лат, зрэшты, і сам еўра. Кожны з іх апусціўся на 10-11%. Найбліжэй да беларускай валюты трымаўся кенійскі шылінг. Рубель у параўнанні з ім вырас на 0,08%. А вось відавочных правалаў у рубеля няма. Найвялікшае падзенне зафіксавана ў параўнанні з малайзійскім рынгітам (10%). Сярод блізкіх суседзяў варта яшчэ выдзеліць расіян. Іх грошы ўзмацніліся на 2%. А вось да даляра ЗША і традыцыйна моцнага кітайскага юаня беларускія грошы апусціліся амаль на 5%.Яўген Васількоў Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Але ў параўнанні з 54 іншымі – патаннеў.
|
|