Сямашка: Гэта наша жалезабетоннае патрабаванне
01.06.2010 13:44
—
Новости Экономики
|
Афіцыйны Мінск увязвае стварэнне Мытнага кодэкса ў рамках Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі з адменай уведзенага ад 1 студзеня 2010 года расійскага экспартнага мыта на нафту і нафтапрадукты.
Пра гэта заявіў у Парыжы першы віцэ‑прэм’ер урада Беларусі Уладзімір Сямашка на штогадовай міжнароднай канферэнцыі вытворцаў калійных угнаенняў. «Падпісанне Мытнага кодэкса павінна быць увязана з адменай мыта на нафту і нафтапрадукты. Адмена гэтага мыта для Беларусі — гэта наша жалезабетоннае патрабаванне», — сказаў У.Сямашка. — «Калі б расійскі бок пагадзіўся адмяніць мыта хаця б ад 1 студзеня 2011 года, беларускі бок удзельнічаў бы ў перамовах 28 мая і падпісаў бы Мытны кодэкс. Але расійцы не пагадзіліся».Паводле спадара Сямашкі, перамовы аб стварэнні Мытнага саюза і падпісанні Мытнага кодэкса будуць працягнутыя. «Мы не бразгалі дзвярыма. Я думаю, што ўсё завершыцца станоўча. Ідэя Мытнага саюза паходзіць з Расіі, а канкрэтна — ад прэм’ер‑міністра Уладзіміра Пуціна». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Афіцыйны Мінск увязвае стварэнне Мытнага кодэкса ў рамках Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі з адменай уведзенага ад 1 студзеня 2010 года расійскага...
|
|