Венесуэльскую нафту вязуць у Беларусь ужо тры танкеры
02.06.2010 19:44
—
Новости Экономики
|
Венесуэльскую нафту ў Беларусь па-ранейшаму будуць дастаўляць праз Адэскі марскі порт, а адтуль чыгуначным транспартам у Беларусь.
Міністр транспарту і сувязі Ўкраіны Канстанцін Яфіменка паведаміў, што другая партыя нафты ў аб'ёме 240 тысяч тон павінна прыбыць у краіну 16 чэрвеня на трох танкерах. Канстанцін Яфіменка: "Аб'ёмы будуць удакладняцца пастаянна, таму што беларускі бок задэклараваў 4 млн тон да канца года і план на 2011 год - 10 млн тон. Таму аб'ёмы, пакуль яны не выйдуць на рытмічныя пастаўкі, будуць пастаянна ўзгадняцца. Але ў нас калідор поўнасцю адладжаны, і беларусы нават падзякавалі чыгунцы, бо першы танкер быў дастаткова аператыўна перапраўлены ў Мазыр, першыя 80 тысяч тон". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Венесуэльскую нафту ў Беларусь па-ранейшаму будуць дастаўляць праз Адэскі марскі порт, а адтуль чыгуначным транспартам у Беларусь
|
|