У Беларусі пакуль адсутнічае стратэгія лібералізацыі, лічыць эксперт МФК
03.06.2010 11:35
—
Новости Экономики
|
«Пэўная праца па лібералізацыі ў Беларусі працягваецца, але, на мой погляд, няма стратэгіі», — заявіў эксперт Міжнароднай фінансавай карпарацыі Валерый Фадзееў на пасяджэнні круглага стала 2 чэрвеня ў Мінску.
Мерапрыемства было прысвечана праблемам бізнесу і права і арганізавана Асацыяцыяй малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. «Часам атрымліваецца, што зрабілі нейкі крок, не ўзгадніўшы з іншымі крокамі, і, здаецца, добрую справу зрабілі, але… Вось цяпер можна зарэгістраваць бізнес за адзін дзень. Але нявырашанай застаецца праблема ліцэнзавання», — адзначыў спецыяліст. Паводле яго інфармацыі, праект указа аб ліцэнзаванні практычна ўзгоднены і павінен быць падпісаны найбліжэйшым часам. Валерый Фадзееў сказаў, што, паводле яго звестак, у бізнес‑саюзы і дзяржорганы 2 чэрвеня паступіў ліст з Міністэрства эканомікі з просьбай да 7 чэрвеня падаць прапановы аб стратэгіі стымулявання дзелавой актыўнасці ў Беларусі, скіраванай на пераадоленне манапалізму і развіццё канкурэнцыі ў эканамічных адносінах, стымуляванне прадпрымальніцкай ініцыятывы, а таксама дзяржаўнага і прыватнага партнёрства. Верагодна, гэта дакумент з’явіцца перад дырэктывай № 4, выказаў меркаванне эксперт МФК. Паводле яго слоў, »калі ў стратэгію будуць уключаны ўсе прапановы прадпрымальніцкай супольнасці, то можна будзе на штосьці спадзявацца». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Пэўная праца па лібералізацыі ў Беларусі працягваецца, але, на мой погляд, няма стратэгіі», — заявіў эксперт Міжнароднай фінансавай карпарацыі Валерый... |
|