МЗС: Беларусь хоча ў Мытны саюз
03.06.2010 14:22
—
Новости Экономики
|
Беларусь, Казахстан і Расія працуюць над урэгуляваннем рознагалоссяў у рамках Мытнага саюза, і беларуская пазіцыя застаецца нязменнай. Пра гэта заявіў прэс‑сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных на брыфінгу 3 чэрвеня ў Мінску.
«Мы — актыўныя прыхільнікі інтэграцыі і працягваем рэалізоўваць дамоўленасці, дасягнутыя на трохбаковым узроўні», — падкрэсліў Савіных. Паводле яго слоў, дамоўленасці, дасягнутыя Расіяй і Казахстанам на сустрэчы ў Санкт‑Пецярбургу, «не супярэчаць і не перашкаджаюць развіццю трохбаковага трэка». Як патлумачыў прэс‑сакратар, Мінск зыходзіць з таго, што «выключэнні і абмежаванні мытнага рэжыму сур’ёзна выпустошваюць каштоўнасць Мытнага саюза». «Мы заклікаем бакі працягнуць намаганні па ўрэгуляванні сітуацыі», — сказаў Савіных. Ён падкрэсліў, што да перамоўнага працэсу «беларускі бок падыходзіць адкрыта, зацікаўлена, з высокім узроўнем матывацыі». «Мы будзем зыходзіць з таго, што працэс закончыцца паспяхова», — сказаў прэс‑сакратар. Акрамя таго, Савіных адзначыў важнасць і пазітыўнасць канферэнцыі, што завяршылася ў Нью‑Ёрку 28 мая, па разглядзе дзеяння Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі. «Вынікам канферэнцыі стала прыняцце дакумента, у якім утрымліваецца аналіз функцыянавання дагавора за пяцігадовы перыяд, а таксама высновы і рэкамендацыі наконт далейшых захадаў па ўмацаванні трох асноўных кампанентаў дагавора: нераспаўсюджванне, раззбраенне і мірнае выкарыстанне атамнай энергіі. Беларусі бок вітае дэталёвы план дзеянняў па ядзерным раззбраенні, у якім адзначана, што ядзерныя краіны павінны няўхільна выконваць гарантыі бяспекі, прадастаўленыя дзяржавам, якія не валодаюць ядзернай зброяй, або прадастаўляць такія гарантыі, калі гэта не было зроблена раней», — сказаў Савіных. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь, Казахстан і Расія працуюць над урэгуляваннем рознагалоссяў у рамках Мытнага саюза, і беларуская пазіцыя застаецца нязменнай. Пра гэта заявіў...
|
|