У Менску разглядаюць Мытны кодэкс “тройкі”. 21.by

У Менску разглядаюць Мытны кодэкс “тройкі”

08.06.2010 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

8 чэрвеня Камісія ў міжнародных справах і сувязях з СНД Палаты прадстаўнікоў разгледзіць дамову аб Мытным кодэксе Мытнага саюзу Беларусі, Казахстану і Расеі. Мяркуецца, што 10 чэрвеня гэты ды іншыя дакумэнты мытнага саюзу «тройкі» будуць прадстаўленыя на ратыфікацыю Палаце прадстаўнікоў.

Палата прадстаўнікоў раней ратыфікавала 21 дакумэнт па Мытным саюзе. Аднак гэта яшчэ ня поўны пакет усіх дакумэнтаў.

8 чэрвеня ж віцэ-прэм’ер Андрэй Кабякоў паведаміў, што Беларусь будзе весьці дадатковыя перамовы з Расеяй і Казахстанам на прадмет падпісаньня дакумэнтаў Мытнага саюзу.

Фармальна Мытны саюз пачаў дзейнічаць з 1 студзеня 2010 году. Аднак казаць пра паўнавартасны саюз і адзіную мытную тэрыторыю трох краін можна будзе толькі пасьля таго, як пачне дзейнічаць агульны Мытны кодэкс.

Меркавалася, што ён запрацуе з 1 ліпеня. Аднак Беларусь, незадаволеная экспартным мытам на расейскую нафту, пакуль разьлічвае на дадатковыя перамовы. На гэта прэм’еры Казахстану і Расеі заявілі, што Мытны кодэкс пачне дзейнічаць з 1 ліпеня. А Беларусь можа далучыцца да яго пасьля.

1 чэрвеня падчас сустрэчы зь першым намесьнікам кіраўніка ўраду Расеі Ігарам Шувалавым Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Беларусь гатовая пайсьці на саступкі па двух-трох праблемных пытаньнях.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика