Беларусь плануе да восені 2010 года аднавіць больш цесныя кантакты з МВФ
15.06.2010 14:33
—
Новости Экономики
|
Пра гэта паведаміў сёння журналістам міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец. Мы дамовіліся, што вернемся да больш цесных кантактаў з МВФ да восені гэтага года па выніках таго, як будзе выглядаць эканоміка краіны за 8 месяцаў», — сказаў міністр. Андрэй Харкавец падкрэсліў, што «сёння няма неабходнасці ў экстранным фінансаванні эканомікі краіны».Паводле яго слоў, новая праграма супрацоўніцтва з Міжнародным валютным фондам, «безумоўна, патрэбна, перш за ўсё тады, калі ёсць сур’ёзны макраэканамічны разрыў». Ранейшая праграма з МВФ рэалізавана, асноўныя пазіцыі пройдзены паспяхова. Сёння галоўнае — выканаць усе дасягнутыя раней дамоўленасці. Што датычыцца тэхнічнага супрацоўніцтва з МВФ, то ў гэтым сегменце Беларусь наогул не спыняла адносін. «Мы сёння вельмі інтэнсіўна працуем у гэтай частцы супрацоўніцтва», — падкрэсліў міністр. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведаміў сёння журналістам міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец.Мы дамовіліся, што вернемся да больш цесных кантактаў з МВФ да восені гэтага года...
|
|