У студзені—маі найбольшы спад вытворчасці адзначаны ў нафтаперапрацоўцы і станкабудаванні. 21.by

У студзені—маі найбольшы спад вытворчасці адзначаны ў нафтаперапрацоўцы і станкабудаванні

15.06.2010 18:36 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У студзені—маі 2010 года найбольшае падзенне аб’ёмаў вытворчасці ў параўнанні з такім жа леташнім перыядам адбылося ў нафтаперапрацоўчай (на 35,9%), станкабудаўнічай і інструментальнай (на 11,8%) прамысловасці.

Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, падзенне аб’ёмаў вытворчасці адбылося ў цэлым у паліўнай прамысловасці (на 28,6%). Таксама знізіліся аб’ёмы вытворчасці ў аўтамабільнай прамысловасці (на 3,8%), прамысловасці сценавых матэрыялаў (на 3,1%) і хлебапякарнай (на 1,3%).

У хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці вытворчасць за пяць месяцаў гэтага года павялічылася на 23,1%, у чорнай металургіі — на 7,3%, у прамысловасці будаўнічых матэрыялаў — на 8,2%, у машынабудаванні — на 5%, у харчовай — на 9,3%, лёгкай — на 11,4%, лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна‑папяровай прамысловасці — на 11,5%, у электраэнергетыцы — на 12,5%.

Найбольшы прырост прамвытворчасці за студзень—май адбыўся ў хімічнай прамысловасці — на 24,7%.

У цэлым у прамысловасці ў студзені—маі 2010 года аб’ём вытворчасці вырас на 7,7% у параўнанні з такім жа леташнім перыядам і склаў 59 трлн. 310,5 млрд. рублёў.

Згодна з прагнозам сацыяльна‑эканамічнага развіцця на 2010 год, аб’ём прамысловай прадукцыі павінен паводле вынікаў года вырасці на 10—12%.


Марына Носава, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У студзені—маі 2010 года найбольшае падзенне аб’ёмаў вытворчасці ў параўнанні з такім жа леташнім перыядам адбылося ў нафтаперапрацоўчай (на 35,9%),...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика