Кітай можа даць Беларусі крэдыт у 15 млрд даляраў
18.06.2010
—
Новости Экономики
|
Кітай разглядае магчымасць прадастаўлення Беларусі крэдыту ў памеры $15 млрд. Пра гэта паведаміў у пятніцу старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Зянон Ломаць, які з’яўляецца сустаршынём беларуска‑кітайскай камісіі па гандлёва‑эканамічным супрацоўніцтве, на сустрэчы з афіцыйнай дэлегацыяй Пекіна на чале з мэрам Го Цзыньлунам.Перамовы прайшлі ў Мінгарвыканкаме з удзелам в.а. старшыні гарвыканкама Мікалая Ладуцькі.
«Па дамоўленасці на ўзроўні кіраўнікоў дзвюх краін сёння разглядаецца пытанне рэалізацыі больш за $15 млрд. крэдыту, які дасць Кітай, у тым ліку $1 млрд. — на льготных умовах», — сказаў Зянон Ломаць, удакладніўшы, што рашэнне аб пераліку інвестыцыйных праектаў пад гэтыя крэдыты плануецца прыняць у бліжэйшы час. У той жа час, па яго словах, на разглядзе ва ўрадзе Беларусі знаходзіцца больш за 100 інвестпраектаў. І ў кітайскіх бізнесменаў ёсць магчымасць паўдзельнічаць у іх. Пры гэтым Зянон Ломаць заклікаў кітайскіх бізнесменаў ўкладваць сродкі не толькі ў развіццё беларускай сталіцы, але і рэгіёнаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кітай разглядае магчымасць прадастаўлення Беларусі крэдыту ў памеры $15 млрд. Пра гэта паведаміў у пятніцу старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Зянон Ломаць, які...
|
|