Мілер: Праблема неплацяжоў Беларуссю можа стаць хранічнай
20.06.2010 13:52
—
Новости Экономики
|
Праблема неплацяжоў за пастаўкі расійскага газу ў Беларусь можа набыць хранічны характар, заявіў старшыня праўлення ААТ «Газпром» Аляксей Мілер, паведамляе РІА Новости. «Можа быць, Беларусь і знойдзе магчымасць пагасіць доўг. Можа быць, нават за пастаўкі ў маі 23 чэрвеня будзе зроблены плацеж. Але нас непакоіць тое, што пытанне неплацяжоў за пастаўкі расійскага газу ў Беларусь можа набыць хранічны характар, і прычыны могуць быць эканамічныя», — сказаў Мілер.21 чэрвеня «Газпром» можа скараціць на 85% пастаўкі газу ў Беларусь, калі яна не выплаціць 192 млн. долараў доўгу, які ўтварыўся ў выніку таго, што Мінск плаціць па цэнах 2009 года. Двухбаковыя перамовы, што прайшлі ў суботу, завяршыліся безвынікова. «Газпром» заявіў аб наяўнасці тэхнічных магчымасцей пастаўляць газ еўрапейскім спажыўцам у абыход Беларусі. Беларускі бок лічыць, што «Газпром» вінен больш за 200 млн. долараў за транзіт, аднак, паводле заявы Масквы, не прадставіў адпаведных дакументаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
|
|