Чарговы танкер вэнэсуэльскай нафты
21.06.2010
—
Новости Экономики
|
Танкер "Мінерва Сафія" з вэнэсуэльскай нафтай для Беларусі, які прыбыў напярэдадні ўвечары ў порт Адэсы, разгружаць на нафтагазавым тэрмінале, паведамілі БЕЛТА у дыспэтчарскай Адэскага марскога гандлёвага порта. Выгрузка 80 тыс. 147 т нафты пачалася ў ноч з 19 на 20 чэрвеня і скончыцца да 23.00 21 чэрвеня. Пасля заканчэння зьліву венесуэльскай нафты ў берагавым ёмістасці будзе арганізавана далейшая дастаўка партыі прадукту з Адэсы на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод чыгуначным шляхам.Прыбыццё наступнага танкера з каля 80 тыс.т вэнесуэльскай нафты для Беларусі чакаецца 29 чэрвеня, адзначылі ў дыспэтчарскай нафтагазавага тэрміналу порта. Першая партыя вуглевадароднай сыравіны з Вэнэсуэлы (80 тыс.т) была дастаўлена ў марскі порт Адэсы прыканцы красавіка, а затым перавезена ў чыгуначныя цыстэрны на Мазырскі НПЗ. Паводле дасягнутых раней дамоўленасьцяў беларускага боку з кіраўніцтвам Украіны праз марскі гандлёвы порт Адэсы на Мазырскі НПЗ за 12 месяцаў будзе пастаўлена для перапрацоўкі каля 4 млн.т вэнэсуэльскай нефти. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Танкер "Мінерва Сафія" з вэнэсуэльскай нафтай для Беларусі, які прыбыў напярэдадні ўвечары ў порт Адэсы, разгружаць на нафтагазавым тэрмінале, паведамілі БЕЛТА у... |
|