Цана газу для Беларусі ў ІІІ квартале складзе $193—194 — «Газпром»
21.06.2010 18:10
—
Новости Экономики
|
Цана газу для Беларусі ў трэцім квартале гэтага года складзе 193‑194 даляры за тысячу кубоў супраць 185 даляраў у другім квартале,
паведаміў журналістам афіцыйны прадстаўнік ААТ «Газпром» Сяргей Купрыянаў. «У трэцім квартале цана будзе 193‑194 даляры», — цытуе Купрыянава РІА Новости. Нагадаем, у першым квартале сярэдняя цана на газ для Беларусі складала 169 даляраў за тысячу кубаметраў, у другім — 185 даляраў. Такім чынам, з пачатку года цана на газ вырасце на 25 даляраў, або на 14,8%. Разам з тым Беларусь, паводле даных «Газпрома», аплачвала пастаўкі газу па леташняй цане — 150 даляраў. У выніку ўтварылася запазычанасць, якая на 1 мая склала 192 млн. даляраў. 21 чэрвеня «Газпром» увёў абмежаванні на пастаўку газу ў Беларусь «на 15% ад аб’ёмаў планавай пасутачнай пастаўкі газу з паступовым выхадам на ўзровень абмежавання да 85% прапарцыянальна запазычанасці». Расійскі газавы холдынг патрабуе ад Мінска пагасіць запазычанасць у памеры 192 млн. даляраў . У сваю чаргу, у Мінску заяўляюць, што «Газпром» завінаваціў Беларусі больш чым 200 млн. даляраў за транзіт газу па беларускай тэрыторыі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цана газу для Беларусі ў трэцім квартале гэтага года складзе 193‑194 даляры за тысячу кубоў супраць 185 даляраў у другім квартале, паведаміў журналістам афіцыйны... |
|