Дональд Туск: Газавы канфлікт паміж Беларуссю і Расіяй не адбіўся на Польшчы. 21.by

Дональд Туск: Газавы канфлікт паміж Беларуссю і Расіяй не адбіўся на Польшчы

23.06.2010 12:29 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Газавы канфлікт паміж Беларуссю і Расіяй не адбіўся на пастаўках расійскага газу ў Польшчу, заявіў журналістам прэм`ер‑міністр гэтай краіны Дональд Туск 22 чэрвеня.

Як перадаюць польскія СМІ, Туск паведаміў, што ціск у газаправодзе «Ямал — Еўропа» застаецца ранейшым.

Польскі газавы манапаліст PGNiG адзначыў невысокую рызыку для Польшчы. Паводле слоў прэс‑сакратара кампаніі Йааны Закжэўскай, летам расход газу зніжаны, ідзе назапашванне газу для зімовага перыяду.

Еўракамісія заклікала Мінск і Маскву выконваць свае кантрактныя абавязацельствы.

22 чэрвеня Марлін Холцнер, прэс‑сакратар еўракамісара па пытаннях энергетыкі Гюнтэра Этынгера, выказала надзею, што двухбаковы канфлікт «не закране ЕС». Яна паведаміла, што Брусель працягне адсочваць развіццё сітуацыі і знаходзіцца ў цесным кантакце з беларускімі і расійскімі экспертамі.

Паводле слоў Холцнер, 6,25% расійскага газу, які паступае ў Еўропу, праходзіць цераз Беларусь. Пры гэтым Літва залежыць ад беларускага транзіту на 100%, а Германія і Польшча могуць пацярпець ад спынення транзіту апасродкавана — не запампуюць запланаваную колькасць газу ў свае газасховішчы.

Улады Украіны выказалі гатоўнасць забяспечыць дадатковы транзіт газу ў Еўропу па сваёй тэрыторыі ў аб`ёме 15—20 млрд. кубаметраў у сувязі з канфліктам паміж Расіяй і Беларуссю. Аднак, як паведаміў БелаПАН украінскі пасол у Мінску Раман Бяссмертны, Кіеў пакуль не атрымліваў зваротаў аб транзіце газу цераз тэрыторыю Украіны замест Беларусі.


БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Газавы канфлікт паміж Беларуссю і Расіяй не адбіўся на пастаўках расійскага газу ў Польшчу, заявіў журналістам прэм`ер‑міністр гэтай краіны Дональд Туск 22...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика