Последние новости экономики Беларуси и мира. 21.by

25.06.2010 15:27 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Газпром» аплаціў транзіт газу па беларускай тэрыторыі ў адпаведнасці з дзейным кантрактам і не мае доўгу перад Беларуссю.

Пра гэта заявіў 25 чэрвеня афіцыйны прадстаўнік расійскага канцэрна Сяргей Купрыянаў, каментуючы словы прэзідэнта Беларусі, паведамляе РІА Новости.

Сёння Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з урадам па супрацоўніцтве з КНР запатрабаваў ад Масквы на працягу сутак поўнасцю пагасіць запазычанасць за транзіт газу па тэрыторыі Беларусі. «Яшчэ раз папярэджваю ўрад: нявыплата «Газпромам» у поўным аб’ёме паслуг у найбліжэйшыя суткі павінна прывесці да прыпынення ўсякіх паслуг для Расійскай Федэрацыі па транспарціроўцы вуглевадароднай сыравіны — нафты і газу», — заявіў ён.

«Газпром» 24 чэрвеня пералічыў Мінску 228 млн. долараў за транзіт газу, але Мінск патрабаваў 260 млн. і працягвае настойваць на гэтай лічбе. Разбежка ўзнікла ў сувязі з рознымі поглядамі бакоў на стаўку транзіту: у Беларусі гавораць пра 1,88 даляра за тысячу кубаметраў газу на 100 км, у Расіі — пра 1,45 даляра.


Андрэй Кажамякін, БелаПАН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Газпром» аплаціў транзіт газу па беларускай тэрыторыі ў адпаведнасці з дзейным кантрактам і не мае доўгу перад Беларуссю. Пра гэта заявіў 25 чэрвеня...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика