Ад продажу акцый «Беларуськалія» ўрад разлічвае атрымаць $6—7 млрд
30.06.2010 13:52
—
Новости Экономики
|
Пра гэта паведаміў першы віцэ‑прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка, адказваючы 30 чэрвеня на пытанні парламентарыяў. «Мы нікому ніколі кантрольны або блакавальны пакет не аддадзім, — заявіў ён. — Але краіне патрэбны грошы, грошы бясплатныя, не крэдыты, нават пад 2—3%, бо гэта ўсё роўна крэдыты, якія трэба вяртаць». У выпадку продажу пакета акцый «Беларуськалія», працягнуў Сямашка, размова ідзе пра рэалізацыю часткі ўласнасці. »Калі прыйдзе добры акцыянер, то можна атрымаць для бюджэту 6—7 млрд. даляраў бясплатных грошай для таго, каб уся эканоміка развівалася», — падкрэсліў першы віцэ‑прэм’ер. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведаміў першы віцэ‑прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка, адказваючы 30 чэрвеня на пытанні парламентарыяў.«Мы нікому ніколі кантрольны або блакавальны... |
|