Немцы інвестуюць у беларускія ветракі 360 мільёнаў еўра
01.07.2010 13:50
—
Новости Экономики
|
Нямецкая кампанія Enertrag AG і Мінаблвыканкам 1 ліпеня падпісалі інвестыцыйную дамову наконт будаўніцтва ў Дзяржынскім раёне сучаснага ветрапарка.
Enertrag AG інвестуе ў праект каля 360 мільёнаў еўра. Будаўніцтва будзе ажыццяўляцца ў некалькі этапаў. Пачатак прац запланаваны на 2010 год, заканчэнне — на 2012 год.Тут будзе вырабляцца каля 170 мільёнаў кілават/г электраэнергіі — гэта прыкладна гадавое забеспячэнне двух такіх раёнаў, як Дзяржынскі. Кампанія Enertrag AG з’яўляецца сусветна вядомым вытворцам электраэнергіі з узнаўляльных крыніц энергіі. Па ўсім свеце працуе больш за 400 ветраўстановак гэтай кампаніі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нямецкая кампанія Enertrag AG і Мінаблвыканкам 1 ліпеня падпісалі інвестыцыйную дамову наконт будаўніцтва ў Дзяржынскім раёне сучаснага ветрапарка. Enertrag... |
|