Лукашэнка збіраецца ў Астану. 21.by

Лукашэнка збіраецца ў Астану

02.07.2010 16:01 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У прэс‑службе прэзідэнта Беларусі пацвярджаюць намер Аляксандра Лукашэнкі ўзяць удзел у саміце ЕўрАзЭС 4—5 ліпеня ў Астане.

«Візіт плануецца», — сказаў БелаПАН кіраўнік прэс‑службы беларускага прэзідэнта Павел Лёгкі.

Як паведамлялася раней, 4—5 ліпеня ў Астане пройдзе саміт Еўразійскай эканамічнай супольнасці (ЕўрАзЭС), у рамках якога плануецца завяршыць фарміраванне Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі.

Рашэнне аб фарміраванні Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі было прынята ў лістападзе 2009 года ў Мінску прэзідэнтамі трох краін. Расія і Казахстан ратыфікавалі Мытны кодэкс МС. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, 30 чэрвеня кодэкс ратыфікаваў і беларускі парламент, аднак гэта было зроблена на закрытым пасяджэнні. Афіцыйна гэтыя звесткі не пацвярджаюцца, але і не аспрэчваюцца.

Свой удзел у МС Мінск увязвае з адменай Расіяй пошліны на ўвазныя ў Беларусь нафтапрадукты. Як заявіў журналістам 30 чэрвеня першы віцэ‑прэм’ер Уладзімір Сямашка, калі Расія адменіць пошліны на нафтапрадукты, Беларусь гатова «сёння ж» падпісаць пагадненне аб Мытным кодэксе. «Калі няма, то ў нас ёсць рэзервы, пачакаем, — дадаў ён. — 4—5 ліпеня вы атрымаеце адказы на ўсе свае пытанні».

Гэтымі днямі ў Астане павінны прайсці пасяджэнні Міждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС і вышэйшага органа МС на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў.


БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У прэс‑службе прэзідэнта Беларусі пацвярджаюць намер Аляксандра Лукашэнкі ўзяць удзел у саміце ЕўрАзЭС 4—5 ліпеня ў Астане. «Візіт плануецца», —...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика