Амерыканец прад'явіў правы на Facebook. 21.by

Амерыканец прад'явіў правы на Facebook

13.07.2010 13:46 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Жыхар ЗША Пол Чэлья (Paul Ceglia) падаў у суд на кампанію Facebook. Чэлья лічыць, што яму па праву належаць 84% сацыяльнай сеткі. Суддзя, які разбірае пазоў, наклаў часовую забарону на любыя аперацыі па перадачы актываў Facebook.

У заяве пазоўнік спасылаецца на дамову, заключаную з заснавальнікам Facebook Маркам Цукербергам 28 красавіка 2003 г. Паводле гэтай дамовы, Чэлья замовіў Цукербергу распрацоўку і дызайн сайта за 1000 долараў. Пры гэтым Чэлья атрымліваў права на 50% сайта.

Кантракт таксама прадугледжваў павелічэнне долі Чэльі ў бізнесе на адзін працэнт ад пачатковай за кожны дзень пратэрміноўкі з 1 студзеня 2004 года. Пазоў зыходзіць з даты 4 лютага 2004 года, калі кантракт нібыта даў Чэльі права на 84% Facebook.

Прадстаўнікі Facebook ўжо заявілі, што лічаць пазоў неабгрунтаваным і будуць аспрэчваць яго. Чэлья і яго прадстаўнікі ўласны пазоў не каментуюць. Аб самім Чэлья вядома толькі тое, што ў 2009 годзе ён быў абвінавачваным у справе аб махлярстве з драўнянымі паліўнымі грануламі. Чэлья сабраў з заказчыкаў 200 тысяч долараў, але так і не паставіў ім абяцаныя гранулы.

Facebook з’яўляецца найбуйнейшай у свеце сацыяльнай сеткай. У ёй зарэгістравана каля 500 мільёнаў карыстальнікаў. Штогадовы даход рэсурсу ад рэкламы па розных ацэнках складае каля мільярда долараў.

Падзяліцца навіной: 
lenta.ru

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхар ЗША Пол Чэлья (Paul Ceglia) падаў у суд на кампанію Facebook. Чэлья лічыць, што яму па праву належаць 84% сацыяльнай сеткі. Суддзя, які разбірае пазоў, наклаў часовую...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика