Беларусь папярэджвае інвестараў пра рызыку, звязаную з Расіяй. 21.by

Беларусь папярэджвае інвестараў пра рызыку, звязаную з Расіяй

15.07.2010 09:39 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь папярэджвае патэнцыйных інвестараў, якія возьмуць удзел у яе дэбютным выпуску еўрааблігацый, пра тое, што ключавой рызыкай у межах дадзенага размяшчэння робяцца нестабільныя адносіны паміж Мінскам і Масквой.

«Пагаршэнне адносін Беларусі з Расіяй можа негатыўна паўплываць на пастаўкі энерганосьбітаў Беларусі і расійскія інвестыцыі ў Беларусь, што можа адмоўна паўздзейнічаць на беларускую эканоміку», — цытуе Reuters папярэдні праспект еўрабондаў Беларусі, датаваны 9 ліпеня.

У копіі дакумента, якая паступіла ў распараджэнне агенцтва, цэлых сем старонак тэксту прысвечана апісанню рызыкі, звязанай з інвеставаннем у Беларусь.

«Інвеставанне ў рынкі, якія развіваюцца, падобныя да Беларусі, спалучанае з высокай ступенню рызыкі, і інвестары павінныя асабліва старанна падыходзіць да ацэнкі гэтай рызыкі», — гаворыцца ў дакуменце.

У прыватнасці, у ім адзначаецца, што беларуская эканоміка характарызуецца «вузкай экспартнай базай, залежнасцю ад імпарту, дэфіцытамі бюджэту і плацёжнага балансу, нізкімі валютнымі рэзервамі, апорай на замежнае фінансаванне і зменлівымі палітычным, эканамічным, сацыяльным, прававым і нарматыўным асяроддзямі».

На гэтым тыдні прадстаўнікі Беларусі пачалі серыю сустрэч з інвестарамі ў Еўропе напярэдадні першага для краіны размяшчэння еўрааблігацый. Мінск плануе выпусціць еўрабонды на суму да 1 млрд даляраў. Арганізатарамі размяшчэння выступаюць BNP Paribas, Deutsche Bank, Royal Bank of Scotland і «Сбербанк» Расіі. Усяго ў 2010–2011 Беларусь можа пазычыць на замежных рынках да 2 млрд даляраў.

Падзяліцца навіной: 
top.rbc.ru

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь папярэджвае патэнцыйных інвестараў, якія возьмуць удзел у яе дэбютным выпуску еўрааблігацый, пра тое, што ключавой рызыкай у межах дадзенага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика