Радзевіч: "Мы стаім на стадыі стварэння СП па зборцы грузавых аўтамабіляў МАЗ у Сірыі". 21.by

Радзевіч: "Мы стаім на стадыі стварэння СП па зборцы грузавых аўтамабіляў МАЗ у Сірыі"

27.07.2010 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сірыя і Беларусь плануюць стварыць сумеснае прадпрыемства па вытворчасці аўтамабіляў МАЗ, паведаміў 27 ліпеня журналістам міністр прамысловасці Беларусі Аляксандр Радзевіч, які разам з прэзідэнтам Сірыі Башарам Асадам наведаў гэтае прадпрыемства."Мы стаім на стадыі стварэння СП па зборцы грузавых аўтамабіляў МАЗ у Сірыі", — сказаў міністр.

Апрача таго, беларускі бок зацікаўлены ў стварэнні СП па вытворчасці аўтобусаў МАЗ, паведамляе БелаПАН.

Башару Асаду былі паказаны ўзоры тэхнікі, што выпускаецца прадпрыемствам. Як паведаміў першы намеснік генеральнага дырэктара ААТ "Мінскі аўтамабільны завод" Анатоль Дзядкоў, МАЗ выпускае прыкладна 400 мадэляў тэхнікі. З-за мяжы пастаўляецца 50% камплектуючых, у тым ліку з Расіі і еўрапейскіх краін. Экспартуецца 80% прадукцыі. Паводле слоў Дзядкова, з 1997 года ў Сірыю было пастаўлена больш як 5 тысяч адзінак тэхнікі. Намеснік гендырэктара таксама зазначыў, што прадпрыемства "ўкладвае значныя сродкі ў мадэрнізацыю вытворчасці — каля 150 млн. долараў у год".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сірыя і Беларусь плануюць стварыць сумеснае прадпрыемства па вытворчасці аўтамабіляў МАЗ, паведаміў 27 ліпеня журналістам міністр прамысловасці Беларусі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика