У «Беларуськаліі» не пацвердзілі інфармацыю аб перамовах з расійскім мільярдэрам Керымавым
28.07.2010 13:48
—
Новости Экономики
|
У «Беларуськаліі» не пацвердзілі інфармацыю аб перамовах з расійскім мільярдэрам Сулейманам Керымавым адносна продажу акцый кампаніі. Як заявілі БелаПАН на прадпрыемстве, «пра зацікаўленасць Керымава ў куплі акцый стала вядома са СМІ, пэўнай інфармацыі наконт гэтага няма».
Пра цікавасць расійскага мільярдэра да куплі акцый «Беларуськалія» 28 ліпеня Супрацоўнік дзяржбанка, з якім бізнесмен вёў перамовы аб фінансаванні такой здзелкі, заявіў «Ведомостям», што Керымаў сапраўды цікавіцца купляй акцый «Беларуськалія». Але размова не ідзе пра набыццё кантрольнага пакета. Паводле яго слоў, беларусы вельмі дорага ацэньваюць «Беларуськалій» — у 20–30 млрд. долараў.Раней першы Разам з тым першы Аналітык «Банка Москвы» Юрый Волаў у інтэрв’ю БелаПАН заявіў, што заяўлены кошт «Беларуськалія», калі параўноўваць беларускае прадпрыемства з аналагічнымі актывамі, даволі высокі.«Па магутнасцях „Беларуськалій“ у 1,5 разу большы за расійскі „Уралкалій“. Увесь пакет акцый расійскага вытворцы ўгнаенняў нядаўна быў ацэнены ў 10 млрд. долараў. Адпаведна 100% акцый „Беларуськалія“ павінны каштаваць 15 млрд. долараў», — падкрэсліў эксперт. У ліку асноўных пакупнікоў акцый «Беларуськалія» называюць кітайскі холдынг Sinofert і кампанію China Blue Chemicar. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра цікавасць расійскага мільярдэра да куплі акцый «Беларуськалія» 28 ліпеня паведамілі расійскія «Ведомости».
|
|