28.07.2010 13:48
—
Новости Экономики
|
Падрыхтоўчыя працы па акцыянаваньні «Беларуськалію» завяршаюцца.
Пра гэта заявіў сёньня журналістам намесьнік дырэктара фонду дзяржмаёмасьці Ўладзімер Кавалеўскі. Ён адзначыў, што гэта робіцца дзеля выкананьня прэзыдэнцкага ўказу аб акцыянаваньні «Беларуськалію». Што да долі інвэстараў, якія могуць атрымаць доступ да гэтага прадпрыемства, то «пакуль казаць заўчасна. Такое значнае прадпрыемства патрабуе асаблівай увагі і асаблівага рашэньня. Робіцца ўсё, каб прапанаваць інвэстару найлепшыя ўмовы».
|
|