Паміж Гомелем і Менскам пачаў курсіраваць прамой грузавы цягнік. 21.by

Паміж Гомелем і Менскам пачаў курсіраваць прамой грузавы цягнік

09.08.2010 10:50 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

9 жніўня паміж Гомелем і Менскам пачаў курсіраваць прамой грузавы цягнік. Як паведаміла прэс-сакратар Беларускай чыгункі Наталля Вярбіцкая, у выніку пуску такога састава дастаўка грузаў з Гомеля ў Мінск чыгуначным транспартам значна паскорыцца. Калі раней для гэтага патрабавалася некалькі сутак, то цяпер груз, адпраўлены з Гомеля, будзе прыбываць у сталіцу ўжо раніцай наступнага дня. Раней грузы з абласнога цэнтра ў Мінск і назад праходзілі некалькі прамежкавых сартавальнай станцый, што затрымлівала іх дастаўку.

«Беларуская чыгунка разлічвае, што прызначэнне новага цягніка павысіць папулярнасць чыгуначнага транспарту ў напрамку Гомель — Мінск.

Для кліентаў будуць створаныя больш камфортныя ўмовы, пры гэтым тарыф на перавозку грузаў застанецца ранейшым», — адзначыла Вярбіцкая.

У бягучым годзе назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя росту аб’ёму чыгуначных грузаперавозак ў напрамку Гомель — Мінск. У першым паўгоддзі ён павялічыўся амаль у два разы ў пааўнаннем з ўзроўнем таго ж перыяду 2009 года. Чакаецца, што прамы грузавы цягнік «Гомель — Мінск» складзе годную канкурэнцыю іншым відам транспарту.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
9 жніўня паміж Гомелем і Менскам пачаў курсіраваць прамой грузавы цягнік. Як паведаміла прэс-сакратар Беларускай чыгункі Наталля Вярбіцкая, у выніку пуску...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика