Кіраўнікам арганізацый, якія маюць запазычанасці перад дзяржавай, вернуць прэміі
09.08.2010 18:33
—
Новости Экономики
|
У Беларусі зменены ўмовы прэміравання кіраўнікоў арганізацый, якія маюць завінавачанасць перад бюджэтам. Прэзідэнт Беларусі 6 жніўня падпісаў указ нумар 405, якім унесена змяненне ва ўказ ад 13 жніўня 1996 года нумар 292 «Аб прадастаўленні юрыдычным асобам адтэрміноўкі па выплаце завінавачанасці па падатках і пені», паведамілі ў Указам нумар 292 ад 13 жніўня 1996 года забаронена выплачваць прэміі кіраўнікам і галоўным спецыялістам (іх намеснікам) арганізацый, якія маюць завінавачанасць перад бюджэтам. У гэты ўказ унесена змяненне, згодна з якім забарона не будзе распаўсюджвацца на арганізацыі, якім рашэннем прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прадастаўлена адтэрміноўка (растэрміноўка) пагашэння завінавачанасці па плацяжах у бюджэт, эканамічных санкцыях і пенях. Пры гэтым абавязковай умовай з’яўляецца строгае выкананне выплаты бягучых плацяжоў у бюджэт. У выпадку пазбаўлення права на адтэрміноўку (растэрміноўку) забарона на налічэнне і выплату прэмій службовым асобам будзе дзейнічаць. Указ уступае ў сілу праз тры месяцы з дня яго падпісання. Падзяліцца навіной:
БелТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі зменены ўмовы прэміравання кіраўнікоў арганізацый, якія маюць завінавачанасць перад бюджэтам. Прэзідэнт Беларусі 6 жніўня падпісаў указ нумар 405,... |
|