Сёмы танкер ад Чавеса
10.08.2010 16:57
—
Новости Экономики
|
Сёмы танкер з вэнэсуэльскай нафтай прыплыў у Адэсу. На борце танкера знаходзіцца 78 тысяч 313 тон нафты. Разгрузка яшчэ не пачалася. Звычайна яна займае каля трох дзён. Пагадненьне аб пастаўках нафты з Вэнэсуэлы ў Беларусь было падпісана ў траўні 2010 году. Да красавіка 2011 году плянуецца паставіць 4 мільёны тон нафты. Першая яе партыя паступіла ў Адэскі порт у траўні. Беларускі ўрад таксама разглядае магчымасьць пастаўкі вэнэсуэльскай нафты праз порты Балтыі. Пяты танкер прыплыў у эстонскі порт Мууга 23 ліпеня. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёмы танкер з вэнэсуэльскай нафтай прыплыў у Адэсу. На борце танкера знаходзіцца 78 тысяч 313 тон нафты. Разгрузка яшчэ не пачалася. Звычайна яна займае каля трох...
|
|