Беларусь атрымала тэрміновую замову на пастаўку 40 тыс. т бульбы ў Расію
20.08.2010 15:52
—
Новости Экономики
|
Рэспубліканская асацыяцыя вытворцаў бульбы і пладоваагародніннай прадукцыі «Картофельплодоовощ» і Белкаапсаюз атрымалі тэрміновую замову на пастаўку ў расійскія рэгіёны 40 тыс.т бульбы, паведаміў генеральны дырэктар асацыяцыі Аляксандр Яраховіч. Вызначаюцца сельскагаспадарчыя арганізацыі з высокатаварным узроўнем вытворчасці бульбы, якія могуць адгрузіць яе на працягу «Раней планавалася ў сезон 2010–2011 экспартаваць не менш за 50 тыс.т бульбы і 20 тыс.т агародніны. Гэтыя аб’ёмы ўжо закантрактаваныя спецыялізаванымі гаспадаркамі, якія ўваходзяць у склад асацыяцыі. Але ў сувязі з неўраджаем бульбы і агароднінных культур у цэнтральнай частцы Расіі патрэба ў бульбе і гародніне паўстала ўжо сёння, і расайскія оптавыя кампаніі гатовыя закупіць іх, не чакаючы заканчэння закладкі на міжсезонне», — растлумачыў Аляксандр Яраховіч. Па ўсёй верагоднасці, закупкі бульбы ўзрастуць у некалькі разоў. Цяпер гаспадаркі Беларусі пастаўляюць у расійскія рэгіёны раннюю і сярэдняспелую бульбу, познія гатункі пойдуць ужо ў другой палове верасня. «Вядома, у першую чаргу гаспадаркі павінны нарыхтаваць бульбы для ўнутраных патрэбаў Беларусі і закласці ў стабілізацыйныя фонды не менш за 54,8 тыс.т, а ўжо потым адгружаць на экспарт. Але ў гэтым годзе ўсе ўмовы дыктуе рынак. Ураджай бульбы ў Беларусі сёлета неблагі, выразна праглядаюцца свабодныя рэсурсы. Ёсць упэўненасць, што будуць забяспечаныя ўнутраныя запасы, таму складаюцца графікі экспартных паставак. Дзясяткі вялікагрузных аўтамабіляў ужо стаяць у чаканні бульбы», — адзначае спецыяліст. Дасягнутая дамоўленасць з дэпартаментам харчовых рэсурсаў урада Масквы аб пастаўцы бульбы, морквы і цыбулі. Па лініі асацыяцыі «Картофельплодоовощ» у Маскву плануецца цэнтралізавана адгрузіць 20 тыс.т бульбы і 10 тыс.т агародніны. Частку прадукцыі беларускія гаспадаркі могуць адгружаць самастойна, па непасрэдных дамовах. Больш за 30 тыс.т бульбы і 10 тыс.т агародніны накіруюць у З просьбай да сельгасвытворцаў Беларусі аб закупцы бульбы і агародніны звярнуліся і гандлёвыя кампаніі Татарстана. Яны гатовыя закупляць іх у стабільна высокіх аб’ёмах з верасня гэтага года па сакавік 2011. Удакладняюцца ўмовы транспартавання. Хутчэй за ўсё, яно будзе камбінаванае. Аўтамабілі, якія прывозяць грузы з Татарстана ў Беларусь, тут будуць загружацца бульбай. Рэспубліканская асацыяцыя вытворцаў бульбы і пладоваагародніннай прадукцыі «Картофельплодоовощ» створаная ў ліпені 2007, аграгандлёвы дом пры асацыяцыі — у кастрычніку таго ж года. У асацыяцыю ўваходзяць больш за 100 гаспадарак — удзельнікаў праграмы развіцця бульбаводства. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэспубліканская асацыяцыя вытворцаў бульбы і пладоваагародніннай прадукцыі «Картофельплодоовощ» і Белкаапсаюз атрымалі тэрміновую замову на пастаўку ў... |
|