Беларусь зацікавіла толькі аднаго ўкраінскага мільянера
23.08.2010 12:07
—
Новости Экономики
|
Бізнэс паўднёвай суседкі прадстаўлены ў нашай краіне слаба. Расія, Польшча, Літва… Прадпрымальнікі кожнай з суседніх краін разглядаюць Беларусь не толькі як рынак збыту сваіх тавараў. Гэта яшчэ і патэнцыйнае месца для размяшчэння вытворчасці. Здаецца, так мяркуюць усе суседзі, апроч украінцаў. Хоць Украіна застаецца чацвёртым партнёрам нашай краіны па аб’ёмах гандлю, за мінулы год колькасць інвестыцый у Беларусь з паўднёвага боку ледзь перавысіла $2 мільёны! На ўсе шэсць свабодных эканамічных зонаў Беларусі зарэгістравана ўсяго тры сумесныя Сумесны бізнэс ахвотней размяшчаецца на тэрыторыі Украіны. Напрыклад, у 2009 годзе былі зарэгістраваныя чатыры новыя прадпрыемствы — і ніводнае з іх не базуецца ў нашай краіне. Статыстыку забяспечваюць кампаніі накшталт «Белрэсурсаў» і «Белпрадзабеспячэння», якія пашыраюць сферу ўплыву ў паўночнай Украіне. Дарэчы, за іх кошт экспарт беларускіх тавараў нават перавышае імпарт. Між іншым, кіруючыя пасады ў сумесным праекце з украінцамі зафіксаваныя ў біяграфіі кандыдата ў прэзідэнты ад Партыі БНФ Рыгора Кастусёва. У В.а. мільярдэраў Украінскія алігархі Беларуссю не цікавяцца, і з гэтым фактам можна змірыцца. Данбаскія металісты і сталявары захопленыя іншымі аб’ёмамі прыбытку, чым можна атрымаць з нашых прадпрыемстваў. Адзінае, што сваю даччыную кампанію мае «Украінская Роля самага актыўнага ўкраінца ў беларускім бізнэсе належыць
У нашу краіну ён прыйшоў у 2007 годзе, калі купіў за $680 тысяч Цігіпка не дайшоў да Беларусі Цікава, што свой банк у Беларусі хацеў займець яшчэ адзін украінец, Сяргей Цігіпка. Удзельнік прэзідэнцкай Астатнія ўкраінскія багацеі звязаныя з Беларуссю не наўпрост. Напрыклад, у 2008 годзе чэшскі чыгуначны перавозчык OKD выкупіў за $3,65 мільёна закансерваваную базу Міністэрства абароны Беларусі пад Брэстам. У савецкія часы праз яе прымаліся грузы. З тымі ж мэтамі на яе закінутых пляцоўках створана кампанія «Белтэрмінал». Уся група прадпрыемстваў належыць нідэрландскаму горнаму холдынгу, адным з кіраўнікоў якога з’яўляецца ўкраінскі мільярдэр Канстанцін Жывага. Перспектывы Украінская кампанія «ПлазмаТэк» ужо ўклала больш за $600 тысяч у развіццё Светлагорскага завода зварачных электродаў. У Гомелі плануецца стварыць сумеснае прадпрыемства па выпуску вагонаў павышанай камфортнасці. Падзяліцца навіной:
Яўген Васількоў Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бізнэс паўднёвай суседкі прадстаўлены ў нашай краіне слаба. |
|