Прадпрымальнікам дазволяць наймаць працаўнікоў. 21.by

Прадпрымальнікам дазволяць наймаць працаўнікоў

27.08.2010 17:59 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі індывідуальным прадпрымальнікам дазволяць браць на працу наёмных супрацоўнікаў.

Такая магчымасць у іх з’явіцца пасля прыняцця дырэктывы № 4 прэзідэнта Беларусі (каардынавальным органам па распрацоўцы яе праекту з’яўляецца Мінэканомікі), скіраванай на далейшую лібералізацыю эканомікі.

«У будучай дырэктыве будзе ўтрымлівацца шэраг, на наш погляд, рэвалюцыйных момантаў», — адзначыў намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур на канферэнцыі Бізнэс-саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя Куняўскага.

Як паведаміў намеснік міністра, дакументам будуць уведзеныя нормы, звязаныя з амніставаннем капіталаў, свабодным рэгуляваннем рынку працы і ўсталяваннем заработнай платы. Акрамя таго, суб’ектам гаспадарання з колькасцю супрацоўнікаў да 100 чалавек будзе дадзеная магчымасць пераходу на спрошчаную сістэму падаткаабкладання. На сённяшні дзень такая форма падатковай справаздачнасці дастасоўная да прадпрыемстваў з колькасцю да 15 супрацоўнікаў.

Акрамя таго, планаваным да падпісання дакументам будзе ўведзены мараторый на праверку дзейнасці прадпрыемства ў першыя 5 гадоў яго працы, а ў індывідуальных прадпрымальнікаў з’явіцца магчымасць браць на працу наёмных супрацоўнікаў.

Падзяліцца навіной: 
БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такая магчымасць у іх з’явіцца пасля прыняцця дырэктывы № 4.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика