У Гомелі латвійцы будуць друкаваць этыкеткі і квіткі
01.09.2010 10:48
—
Новости Экономики
|
Паліграфічнае латвійскае прадпрыемства Liepвjas papirs вырашыла частку вытворчасці перанесці ў Гомель. Тут будзе заснавана сумеснае прадпрыемства з мясцовай кампаніяй. Пра гэта паведаміў прэзідэнт прадпрыемства Яніс Вілніціс. Ён патлумачыў, што вырабляць танную прадукцыю ў Латвіі немэтазгодна з-за высокіх выдаткаў — у тым ліку падатковых, таму ў далейшым яе будуць выпускаць у Беларусі. «Мы вывучылі беларускі рынак. Адкрыць самім вытворчасць там будзе вельмі складана, таму вырашылі заснаваць сумеснае прадпрыемства з беларускай кампаніяй, якая мае досвед працы ў паліграфіі і з якой мы ўжо доўгі час супрацоўнічаем», — сказаў Вілніціс. Сёлета ў Беларусь плануецца перавезці абсталяванне і навучыць працаўнікоў, каб у будучым годзе пачаць выпуск прадукцыі. За сем месяцаў гэтага года аб’ёмы вытворчасці Liepвjas papirs выраслі на 27 працэнтаў у параўнанні з тым самым перыядам мінулага года. Liepвjas papirs выпускае этыкеткі і квіткі, з’яўляецца адным з буйнейшых вытворцаў такой прадукцыі ў краінах Балтыі. Кампанія таксама гандлюе канцылярскімі таварамі. Прадпрыемства мае прадстаўніцтвы ў Расіі і Літве. Летась прыбытак Liepвjas papirs склаў 216,5 тыс. латаў. Падзяліцца навіной:
chas.lv Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паліграфічнае латвійскае прадпрыемства Liepвjas papirs вырашыла частку вытворчасці перанесці ў Гомель.
|
|