Экспартная пошліна на расійскую нафту павялічана на $9,7. 21.by

Экспартная пошліна на расійскую нафту павялічана на $9,7

01.09.2010 12:05 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

1 верасня экспартная пошліна на расійскую нафту павялічана на 9,7 долара ЗША — з 263,8 да 273,5 долара за тону.

Гэта прадугледжана пастановай урада Расійскай Федэрацыі ад 26 жніўня.

У адпаведнасці з дакументам экспартная пошліна на светлыя нафтапрадукты павялічана са 190 да 196,5 долара за тону, на цёмныя — са 102,4 да 105,9 долара за тону.

Нагадаем, да 2010 года ў адпаведнасці з беларуска-расійскімі дамоўленасцямі пошліна на нафту для Беларусі разлічвалася з прымяненнем паніжальнага каэфіцыента.

У адпаведнасці з апошнімі беларуска-расійскімі дамоўленасцямі ў 2010 годзе Беларусь для ўнутраных патрэб павінна атрымаць 6,3 млн. тон расійскай нафты бяспошлінна, астатнія 15,2 млн. тон будуць пастаўлены з уключэннем у цану 100% экспартнай пошліны.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1 верасня экспартная пошліна на расійскую нафту павялічана на 9,7 долара ЗША — з 263,8 да 273,5 долара за тону. Гэта прадугледжана пастановай урада...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика