Пошта падаражэла
02.09.2010 14:53
—
Новости Экономики
|
1 верасня павышаны тарыфы на паслугі паштовай і электрасувязі, паведамілі ў Гэта прадугледжана пастановай Мінэканомікі № 125 ад 18 жніўня 2010 года. Як растлумачылі ў Згодна з дакументам, тарыфы на паслугі паштовай сувязі агульнага карыстання, якія аказваюцца насельніцтву, юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, павышаны ў сярэднім на 10%, на паслугі электрасувязі — на 7,1%. Пры гэтым тарыф на перасылку паштовай карткі павышаны на 20 рублёў і ўстаноўлены ў памеры 250 рублёў, тарыф на перасылку простага ліста масай да 20 г павышаны на 30 рублёў і складае 320 рублёў. Абанементная плата для насельніцтва за карыстанне тэлефонам у сетках, пераведзеных на пачасовую сістэму аплаты, павышана на 500 рублёў і складае 2.900 рублёў у месяц, у сетках, не пераведзеных на пачасовую сістэму аплаты, — на 600 рублёў (4.200 рублёў у месяц), абанементная плата за радыёкропку складае 800 рублёў у месяц. Прыкладна ў такіх жа памерах павышаны тарыфы на гэтыя паслугі для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. «Неабходнасць павышэння тарыфаў абумоўлена іх стратнасцю», — пракаментавалі ў Мінэканомікі. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1 верасня павышаны тарыфы на паслугі паштовай і электрасувязі, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства эканомікі. Гэта прадугледжана пастановай Мінэканомікі... |
|