Дэфіцыт бюджэту на 2010 год будзе павялічаны
06.09.2010 15:57
—
Новости Экономики
|
Для выканання абавязацельстваў па сацыяльных пытаннях і зарплаце дэфіцыт бюджэту на 2010 год давядзецца павялічваць, заявіў 6 верасня міністр фінансаў Андрэй Харкавец, адказваючы ў парламенце на пытанні журналістаў. Паводле слоў кіраўніка Мінфіна, урад у 2010 годзе «чакаў вялікіх прыбыткаў», аднак « Харкавец паведаміў, што «пры захаванні аб`ёмаў фінансавання запланаваных выдаткаў і прынятых рашэннях па сацыяльных пазіцыях і зарплаце давядзецца крыху павялічыць дэфіцыт бюджэту». «Не скажу, што гэта абавязкова дрэнна, бо для фінансавання дэфіцыту бюджэту будзем прыцягваць раней зэканомленыя сродкі. У мінулыя гады бюджэт выконваўся з прафіцытам», — сказаў міністр.Паводле слоў Харкаўца, для фінансавання дадатковых выдаткаў сёлета можа спатрэбіцца 2–2,5 трлн. рублёў. Як раней паведамляў БелаПАН, па выніках Паводле звестак Міністэрства фінансаў, прыбыткі рэспубліканскага бюджэту за гэты перыяд склалі ў суме 16,3 трлн. рублёў, або 46% гадавога плана, а выдаткі склалі 18,3 трлн. рублёў, ці 46,5% гадавога плана. Па стане на 1 жніўня сума даўгоў плацельшчыкаў перад бюджэтам склала 76,9 млрд. рублёў і павялічылася з пачатку года на 18,2 млрд. рублёў. У адпаведнасці з законам аб бюджэце на 2010 год межавы памер рэспубліканскага бюджэту ўстаноўлены на ўзроўні 1,5%. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для выканання абавязацельстваў па сацыяльных пытаннях і зарплаце дэфіцыт бюджэту на 2010 год давядзецца павялічваць, заявіў 6 верасня міністр фінансаў Андрэй... |
|