Белстат: ВУП у студзені-жніўні вырас на 6,1%. 21.by

Белстат: ВУП у студзені-жніўні вырас на 6,1%

13.09.2010 12:16 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб’ём валавога ўнутранага прадукту Беларусі ў студзені-жніўні 2010 года павялічыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ў супастаўных цэнах на 6,1%, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У адпаведнасці з прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў 2010 годзе прадугледжаны рост ВУП на 11–13%.

Вытворчасць прамысловай прадукцыі за восем месяцаў 2010 года склала 109,8% (гадавы прагноз 110–112%) да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года і перавысіла Br100,137 трлн. Выпуск спажывецкіх тавараў склаў Br22,336 трлн. (112%), у тым ліку харчовых — Br12,087 трлн. (111,1%), нехарчовых — Br8,906 трлн. (113,6%).

Прагноз на 2010 год па вытворчасці спажывецкіх тавараў — 114–115%.

Падзяліцца навіной: 
БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб’ём валавога ўнутранага прадукту Беларусі ў студзені-жніўні 2010 года павялічыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ў супастаўных цэнах на 6,1%,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика