Беларусі пагражае паўтор фінансавага крызісу 2008-га
21.09.2010 13:41
—
Новости Экономики
|
Перавышэнне попыту на валюту над прапановай на
Стан бягучага рахунку Беларусі пагаршаецца. Працяглы час попыт на даляры і еўра на Беларускай Гэта можна звязаць з павышэннем расходаў дзяржавы ў сувязі з адміністратыўным ростам заробкаў да 500 даляраў — пад выбары. Падставы для трывогі, насамрэч, ёсць. У жніўні попыт на даляры на БФВБ перавысіў прапанову на 312 мільёнаў. А за дваццаць дзён верасня ўжо на 307!Тое самае з еўра. У жніўні попыт быў большы за прапанову на 40 млн, а ў верасні ўжо на 68. І для амерыканскай валюты, і для еўрапейскай такі дэфіцыт з’яўляецца рэкордным пасля піку сусветнага фінансавага крызісу ў канцы 2008 года.Для параўнання, у Валюту на БВФБ прадаюць і набываюць прадпрыемствы і банкі для сваёй бягучай дзейнасці. А дэфіцыт кампенсуецца валютнымі інтэрвенцыямі Нацбанка, для якіх выкарыстоўваюцца рэзервы. Рэзервы, разлічаныя па метадалогіі МВФ, па стане на 1 верасня складалі 5 млрд 569 млн долараў. З пачатку 2010 года яны скараціліся толькі на 83 млн. Аднак такі паказчык быў дасягнуты за кошт паступлення грошай ад размяшчэння еўрааблігацый ($1 млрд), ад продажу «Белтрансгаза» Расіі (625 млн) і апошняй траншы крэдыту МВФ (670 млн). Калі б не гэтыя сродкі, то рэзервы скараціліся б амаль на 2,3 млрд. У прыватнасці, у чэрвені — на 253 млн, ліпені — на 193 млн. А ў жніўні — ажно на $762 млн. Мяркуючы па вераснёўскім попыце на валюту, калі ён захаваецца да канца месяца, у верасні яны могуць упасці на астранамічную лічбу, здольную выклікаць паніку на рынках. Тады можа паўтарыцца сітуацыя 2008 года, якая прывяла да дэвальвацыі рубля.На піку фінансавага крызісу ў 2008 годзе дэфіцыт бягучага рахунку дасягаў маштабаў, сувымерных з цяперашнімі. Тады выкліканае ім скарачэнне валютных рэзерваў (без уліку атрыманых крэдытаў) складала $691 млн у кастрычніку У канцы жніўня небяспечныя тэндэнцыі на рынку ўжо былі тэмай сустрэчы Лукашэнкі з кіраўніком Нацбанка Пятром Пракаповічам. Учора, 20 верасня, кіраўніка Нацбанка зноў выклікалі ў Чырвоны дом. «Стабільнасць курсавой палітыкі заснаваны не толькі на паспяховай рабоце нашай эканомікі, але і на тым, што мы маем дастаткова золатавалютных рэзерваў», — супакойваў рынак Пракаповіч. Можна чакаць прыняцця ад уладаў нейкіх надзвычайных мераў для аднаўлення стабільнасці.Гэта можа быць пачатак новых перамоваў з Міжнародным валютным фондам або прыватызацыя аднаго з буйных дзяржаўных прадпрыемстваў нафтахіміі ці «Беларуськалія». Або — што найменш імаверна — чарговай разавай дэвальвацыі рубля. Найбольш імаверным сцэнаром падаецца паскораная прыватызацыя, бо сродкаў ад яе хопіць на даўжэйшы час. Праўда, імклівасць азначае горшую цану і большую верагоднасць, што актывы дастануцца расійскаму капіталу, які і так ажыццяўляе непрапарцыйна вялікую долю замежных інвестыцый у Беларусь. Падзяліцца навіной:
Сяргей Гезгала, Алесь Пілецкі Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Перавышэнне попыту на валюту над прапановай на валютна-фондавай біржы дасягнула рэкорда. |
|