Расія ўдарыць па БелАЗе. 21.by

Расія ўдарыць па БелАЗе

27.09.2010 12:06 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падкамісія ўрада РФ па мытна-тарыфнай палітыцы РФ ухваліла прапанову аб зніжэнні з 25% да 15% стаўкі мыта на ўвоз грузавых аўтамабіляў поўнай масай больш за 200 тон. Як гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ўрада, рашэнне знізіць стаўку мыта да 15% прынятае без загадзя ўзгодненай дэталізацыі ў наменклатуры гэтых тавараў.

Грузавыя аўтамабілі масай больш за 200 тон, у асноўным кар’ерныя самазвалы, выкарыстоўваюцца пры здабычы карысных выкапняў.

Беларусь вырабляе ў гэтай катэгорыі БелАЗы, і адкрыццё расійскага рынку для самазвалаў іншых вытворцаў адаб"ецца на беларускім заводзе.

БелАЗ, акрамя меншых самазвалаў, выпускае і гіганты грузапад"ёмнасцю ад 200 да 360 тон. БелАЗу належыць 30% сусветнага рынку ў сваім сегменце. 70% прадукцыі БелАЗа ідзе на экспарт у Расію.

Падзяліцца навіной: 
СГ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падкамісія ўрада РФ па мытна-тарыфнай палітыцы ўхваліла прапанову аб зніжэнні з 25% да 15% стаўкі мыта на ўвоз грузавых аўтамабіляў поўнай масай больш за 200 тон.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика