Еўра абнавіў сёлетні максімум
04.10.2010 13:40
—
Новости Экономики
|
Курс еўра, па выніках біржавых таргоў 4 кастрычніка, вырас на 12 рублёў і складзе на заўтра, 5 кастрычніка, 4 129,25 рубля. Еўра абнавіў сёлетні максімум: 4 студзеня яго курс складаў 4122,68 рубля, потым еўра пайшоў уніз, а 15 студзеня наогул знізіўся за мяжу 4 100 рублёў і да 30 верасня за гэтую планку не вяртаўся. Найніжэйшы курс еўра сёлета быў 7 чэрвеня – 3 599. Што праўда, да гістарычнага максімуму еўра ў дачыненні да беларускага рубля яшчэ далёка – 10 снежня 2009 года курс еўра складаў 4 211,02 рубля. Курс даляра сёння знізіўся на адзін рубель і на заўтра складзе 3 009 рублёў Падзяліцца навіной:
nn.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На заўтра яго курс складзе 4 129,25 рубля. |
|