Кітайскі Цэнтрабанк падняў курс даляра ва ўсім свеце. 21.by

Кітайскі Цэнтрабанк падняў курс даляра ва ўсім свеце

19.10.2010 21:00 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Народны банк КНР у аўторак нечакана павялічыў на 0,25% стаўкі па крэдытах і дэпазітах: па гадавых крэдытах з 5,31% да 5,56%, па гадавых дэпазітах — з 2,25% да 2,5%. Гэта адбылося ўпершыню за апошнія тры гады і сведчыць пра рашучасць Пекіна ажыццявіць паступовую адмову ад стымулявання эканомікі на фоне інфляцыйнага ціску. Ва ўмовах глабальнага крызісу з верасня па снежань 2008 года кітайскі ЦБ неаднаразова змяншаў стаўкі з мэтай не дапусціць празмернага запаволення эканомікі краіны.

Гэта рашэнне кітайскіх манетарных улад ускалыхнула валютны рынак: амерыканскі даляр рэзка падаражэў, а іншыя валюты, наадварот, рэзка патаннелі. Напрыклад, еўра стаў каштаваць $1,375 замест $1,39.
Падзяліцца навіной: 
«Ведомости»
 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кітайскі Цэнтрабанк павялічыў стаўкі ўпершыню са снежня 2007 года.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика