У ЗША прыдумалі крэдытку з дзвюма кнопкамі і лямпачкамі. 21.by

У ЗША прыдумалі крэдытку з дзвюма кнопкамі і лямпачкамі

22.10.2010 15:52 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Амерыканскі Сitibank у лістападзе 2010 гады пачне тэставанне новага тыпу крэдытных картак. На новых крэдытках будуць дзве кнопкі і лямпачкі.

Новыя крэдыткі будуць аб’ядноўваць рахункі непасрэдна ў банку і бонусныя рахункі. З дапамогай кнопак кліенты змогуць выбіраць, з якога рахунку спісваць сродкі за тую ці іншую пакупку.

Калі тэсты акажацца паспяховымі, то ў шырокае выкарыстанне карты будуць выпушчаны або ў сярэдзіне, або ў канцы 2011 году. Частка супрацоўнікаў Citi ужо карыстаецца такімі картамі.

Усяго на праграму былі выдаткаваныя сотні тысяч даляраў.

Новыя карты падобныя на звычайныя і будуць прымацца ўсімі банкаматамі краіны.

Зараз у Citibank ёсць шэраг картак, за кожную пакупку па якіх кліенту вяртаецца частка сродкаў — як правіла, па адным цэнце з кожнага выдаткаванага даляра. Менавіта гэтым кліентам і будуць прапанаваны новыя карты.

Падзяліцца навіной: 
New York Times

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Амерыканскі Сitibank у лістападзе 2010 гады пачне тэставанне новага тыпу крэдытных картак. На новых крэдытках будуць дзве кнопкі і лямпачкі.Новыя крэдыткі будуць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика