Праблемы будуць
02.11.2010 09:36
—
Новости Экономики
|
У «Газпраме» не выключаюць цяжкасцяў на перамовах па новым кантракце з Беларуссю. У інтэрв’ю тэлеканалу Russia Today афіцыйны прадстаўнік «Газпрама» Сяргей Купрыянаў адзначыў, што ў наступным годзе заканчваецца кантракт на пастаўку газу Беларусі, як будуць праходзіць перамовы па новым кантракце, «пакуль сказаць цяжка». Разам з тым, паводле яго слоў, «прайшоўшы праз шэраг крызісаў, [Расія і Беларусь] выйшлі на прымальны для абодвух бакоў узровень узаемадзеяння». Паводле інфармацыі РІА Новости, на пытанне, ці магчымая новая «газавая вайна» ў адносінах з Беларуссю, Купрыянаў адказаў: «Ну, мы ўсе ведаем прымаўку: спадзявайся на лепшае, рыхтуйся да горшага».Як паведамлялася раней, намеснік старшыні праўлення «Газпраме» Андрэй Круглоў 3 верасня заявіў, што ў 2011 годзе газавы холдынг чакае канчатковы пераход на рыначнае цэнаўтварэнне з Беларуссю, Малдовай і Арменіяй. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У «Газпраме» не выключаюць цяжкасцяў на перамовах па новым кантракце з Беларуссю. |
|