Сямашка: Чаму б не прадаць «Нафтан» Венесуэле?. 21.by

Сямашка: Чаму б не прадаць «Нафтан» Венесуэле?

10.11.2010 00:09 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Венесуэльскія кампаніі могуць стаць акцыянерамі беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў, заявіў журналістам першы намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Сямашка.

Сямашка нагадаў, што ў статутным фондзе ААТ «Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод» 41,6% складае доля расійскага боку, а ў статутным фондзе ААТ «Нафтан» увесь пакет акцый належыць Беларусі.

«Мы ніколі не скрывалі, што шукаем інвестараў на гэтыя прадпрыемствы», — заявіў ён.

Паводле слоў Сямашкі, патэнцыяльны інвестар павінен не толькі мець рэсурсы, каб купіць пакет акцый, але і прапанаваць адразу інвестыцыйную праграму «гадоў на дзесяць наперад». Акрамя таго, ён павінен мець «унутраныя рэсурсы, каб забяспечыць загрузку прадпрыемстваў». Трэцяе патрабаванне: патэнцыяльныя акцыянеры павінны мець рынкі збыту.

Венесуэла адпавядае ўсім гэтым патрабаванням.

У залежнасці ад таго, якія ўмовы прапаноўвае інвестар, яму можа быць перададзены любы пакет акцый аж да кантрольнага, адзначыў першы віцэ-прэм’ер.

Разам з тым, паводле слоў Сямашкі, Беларусь з асцярогай падыходзіць да выбару інвестараў — у краіне «не так і шмат» нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў.


Падзяліцца навіной: 
Настасся Янушэўская, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Венесуэла адпавядае ўсім патрабаванням.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика