На таргах БВФБ курс даляра ЗША абнавіў максімум і дасягнуў 3.035 рублёў. 21.by

На таргах БВФБ курс даляра ЗША абнавіў максімум і дасягнуў 3.035 рублёў

15.11.2010 16:55 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Курс даляра ЗША паводле вынікаў біржавых таргоў, якія прайшлі 15 лістапада, узрос на 1 рубель і склаў 3.035 рублёў. Гэта з"яўляецца гістарычным максімумам кошту амерыканскай валюты.

Паводле звестак Беларускай валютна-фондавай біржы, у таргах далярам бралі ўдзел 25 банкаў. Аб"ём таргоў склаў 76 млн. 363 тыс. долараў (попыт — 76 млн. 363 тыс., прапанова — 54 млн. 67 тыс.).

У таргах расійскім рублём бралі ўдзел 27 банкаў. Курс знізіўся на 0,26 рубля і склаў 98,34 рубля. Аб"ём таргоў склаў 372 млн. 740 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 372 млн. 728 тыс., прапанова — 389 млн. 481 тыс.).

У таргах еўра ўзялі ўдзел 27 банкаў. Аб"ём здзелак склаў 12 млн. 279 тыс. (попыт — 12 млн. 279 тыс., прапанова — 6 млн. 138 тыс.),

а курс не змяніўся і складае 4.138 рублёў.

У адносінах да валютнага кошыка (даляр ЗША, еўра, расійскі рубель) беларускі рубель умацаваўся на 0,08% у параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка склаў 1.072,95 рубля.

З пачатку года курс беларускага рубля да валютнага кошыка знізіўся на 3,54%. Пры гэтым да даляра ЗША курс знізіўся на 6,01%, да расійскага рубля — на 3,89%, да еўра — на 0,80%.

На 2010 год калідор ваганняў курсу беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют устаноўлены ў межах плюс/мінус 10%.


Падзяліцца навіной: 
Аляксей Арэшка, БелаПАН

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика