Беларусь прадасць Венесуэле сухое малако ў абмен на нафту
20.11.2010 15:03
—
Новости Экономики
|
Прадстаўнікі беларускай урадавай дэлегацыі і ўладаў Венесуэлы заключылі ў Каракасе шэраг дамоўленасцяў, паводле якіх Венесуэла закупіць у беларусаў 16 тыс. тон сухога малака, а таксама сельскагаспадарчую тэхніку і транспарт, паведаміў кіраўнік МЗС Венесуэлы Нікалас Мадура. Паводле яго інфармацыі, Мінск паставіць Каракасу 570 трактароў, а таксама грузавікі, самазвалы і аўтацыстэрны. Усяго плануецца паставіць у Венесуэлу 2 тыс. беларускіх трактароў. Беларускія спецыялісты таксама дапамогуць Венесуэле ў будаўніцтве трох аграпрамысловых комплексаў па вырошчванні і перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі. Мінск цяпер распачаў на тэрыторыі Венесуэлы будаўніцтва 7 тыс. дамоў для малазабяспечаных сем’яў. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прадстаўнікі беларускай урадавай дэлегацыі і ўладаў Венесуэлы заключылі ў Каракасе шэраг дамоўленасцяў, паводле якіх Венесуэла закупіць у беларусаў 16 тыс. тон...
|
|