Урад ухваліў размяшчэнне дзяржаблігацый не менш чым на $500 млн у Азіі. 21.by

Урад ухваліў размяшчэнне дзяржаблігацый не менш чым на $500 млн у Азіі

23.11.2010 17:34 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідыум Савета міністраў Беларусі 23 лістапада ўхваліў размяшчэнне беларускіх дзяржаўных аблігацый на азіяцкіх рынках на суму не менш чым 500 млн. долараў ЗША.

Пра гэта 23 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Пётр Пракаповіч.

Паводле яго слоў, тэрмін размяшчэння складзе сем гадоў, а ўмовы будуць прыкладна такімі ж, на якіх былі размешчаныя першыя беларускія еўрабонды летам гэтага года.

Што да далейшага размяшчэння беларускіх дзяржаблігацый на еўрапейскім рынку, то, паводле слоў Пракаповіча, у найбліжэйшы час Мінфін не бачыць для гэтага падстаў і неабходнасці. «Гэта значыць, тых рэсурсаў, якія мы цяпер плануем размясціць, будзе дастаткова», — сказаў кіраўнік Нацбанка.


Падзяліцца навіной: 
Аляксей Арэшка, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідыум Савета міністраў Беларусі 23 лістапада ўхваліў размяшчэнне беларускіх дзяржаўных аблігацый на азіяцкіх рынках на суму не менш чым 500 млн....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика