ЗША можа выйсці ў лідары па экспарце газу
30.11.2010 13:55
—
Новости Экономики
|
Дзякуючы выкарыстанню сланцавага газу ЗША займелі такі лішак таннай сыравіны, што рыхтуюцца да экспартнай экспансіі ў свеце. Кіраўнік амерыканскага газапорта Freeport LNG разам з аўстралійскім фондам Macquarie мае намер да 2015 года выдаткаваць $2 млрд на экспарт газу з Freeport’а, у першую чаргу ў Азію. Тэрмінал Freeport LNG быў пабудаваны некалькі гадоў таму, калі амерыканскія эканамісты прадказвалі, што ўласныя запасы газу будуць вычарпаныя, і Злучаным Штатам давядзецца імпартаваць яго ўсё больш. Гэтыя прадказанні былі абвергнутыя каля чатырох гадоў таму, калі былі распрацаваныя наватарскія метады здабывання газу са сланцавых скалаў. Дзякуючы гэтаму вытворчасць газу ў ЗША хутка расце, і ўжо ў мінулым годзе ЗША ўпершыню за апошнія дзесяць гадоў забралі ў расійцаў званне найбуйнейшага вытворцы газу ў свеце.— У нас ёсць уласныя рэсурсы газу, дастатковыя для задавальнення патрэбаў ЗША на наступныя сто гадоў, — падкрэсліў кіраўнік Freeport LNG Майкл Сміт, якога цытуе І ў той жа час усё больш і больш кампаній хочуць выкарыстаць сланцавы бум. Экспарт — найлепшы спосаб рэгуляваць лішкі таннага газу са сланцаў і выкарыстоўваць амерыканскія газапорты, якія прастойваюць за непатрэбнасцю — з гэтым пагаджаецца ўсё больш экспертаў па той бок Атлантыкі. У ЗША, прынамсі ў сярэднетэрміновай перспектыве, будзе лішак газу, які можа быць экспартаваны, — паведаміў Робін Бэйкер, кіраўнік энергетычнага аддзела французскага банка Société Générale. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзякуючы выкарыстанню сланцавага газу ЗША займелі такі лішак таннай сыравіны, што рыхтуюцца да экспартнай экспансіі ў свеце. Кіраўнік амерыканскага...
|
|