Associated Press: Беларусь атрымае ядзерны рэактар на нізкаўзбагачаным уране
02.12.2010 00:29
—
Новости Экономики
|
Беларусь атрымае ядзерны рэактар на нізкаўзбагачаным уране ўзамен за сваю адмову ад запасаў высокаўзбагачанага ўрану, які можа выкарыстоўвацца для вырабу ядзернай зброі. Пра гэта паведаміла амэрыканскае агенцтва Associated Press са спасылкай на крыніцу ў Дзяржаўным дэпартамэнце ЗША. Як паведаміла Associated Press са спасылкай на крыніцу ў Дзяржаўным дэпартамэнце ЗША, паводле падпісанай цяпер дамовы Беларусь перадасьць Расеі 220 кіляграмаў высокаўзбагачанага ўрану. Аднак, як сказаў прадстаўнік Дзярждэпартамэнту, пакуль нельга сказаць, якая частка гэтага ўрану прыдатная для вырабу ядзернай зброі. Адначасова ў Астане Гілары Клінтан і Сяргей Мартынаў падпісалі супольную заяву, у якой ЗША падтрымалі намер Беларусі збудаваць сваю першую АЭС для ўзмацнення энергетычнай незалежнасці. Падзяліцца навіной:
Інф. радыё «Свабода», Мікола Бугай Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь атрымае ядзерны рэактар на нізкаўзбагачаным уране ўзамен за сваю адмову ад запасаў высокаўзбагачанага ўрану, які можа выкарыстоўвацца для вырабу... |
|