Вырасце новы завод. 21.by

Вырасце новы завод

02.12.2010 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Міністэрства прамысловасці вядзе перамовы з кітайскімі аўтакампаніямі па стварэнні ў Беларусі зборачнай вытворчасці легкавікоў
Кітайскія партнёры выяўляюць цікавасць да такога праекта. “Праведзены перамовы з шэрагам кампаній, але пакуль рашэння з іх боку не прынята, мы чакаем канчатковых прапаноў”, — удакладняе кіраўнік галоўнага ўпраўлення інавацыйнай і інвестыцыйнай дзейнасці Мінпрама Дзмітрый Корчык. Кітайскім аўтафірмам прапанаваны дзве пляцоўкі ў Мінскай вобласці, дзе можна пабудаваць завод “з нуля”.
Сустрэчная прапанова кітайскага боку — стварэнне вытворчасці ў межах Мінска, забеспячэнне яе кваліфікаваным персаналам. Цяпер вядуцца эканамічныя разлікі аб’ёмаў магчымых інвестыцый, патрэбы ў тэхналагічным абсталяванні.
Дарэчы, у Беларусі ў акцыянерным таварыстве “Юнісон” ужо збіраюць легкавікі іранскай кампаніі “ІранКодра”, і бакі маюць намер развіваць гэты праект.

Алесь Зарэцкі

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністэрства прамысловасці вядзе перамовы з кітайскімі аўтакампаніямі па стварэнні ў Беларусі зборачнай вытворчасці легкавікоў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика