Лукашэнка: Беларусь будзе перапрацоўваць казахстанскую нафту. 21.by

Лукашэнка: Беларусь будзе перапрацоўваць казахстанскую нафту

03.12.2010 11:04 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь на сваіх НПЗ будзе перапрацоўваць казахстанскую нафту, заявіў Аляксандр Лукашэнка 2 снежня перад вылетам з Астаны ў Мінск у інтэрв’ю журналістам.

Адказваючы на пытанне аб двухбаковым супрацоўніцтве Беларусі і Казахстана, у прыватнасці, энергетычнага супрацоўніцтва, беларускі лідар сказаў: «Калі ласка, з вялікім задавальненнем».

«І нафтапрадукты пасля яе перапрацоўкі на нашых заводах разам з вамі будзем пастаўляць на еўрапейскі, расійскі, беларускі, украінскі рынкі»,

— цытуе беларускага кіраўніка прэс-служба прэзідэнта Беларусі.

Лукашэнка адзначыў, што паміж дзвюма краінамі існуе звыш 30 сумесных праектаў. У большасці сваёй гэта праекты, якія рэалізуюцца на тэрыторыі Казахстана.

Падзяліцца навіной: 
Андрэй Серада, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў перад вылетам з Астаны.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика