ФРС ЗША надрукавала больш за мільярд бракаваных 100-даляравых банкнот
07.12.2010 12:40
—
Новости Экономики
|
Урад ЗША выдаткаваў амаль 132 млн даляраў на тое, каб надрукаваць грошы, якія не могуць быць выкарыстаны. З 1,1 млрд новых Як перадаў тэлеканал CNBC са спасылкай на крыніцу ва ўрадзе, новыя купюры, якія, як лічылася, адпавядалі ўсім сучасным стандартам і ўтрымлівалі беспрэцэдэнтныя элементы абароны, мусілі ўбачыць свет ужо ў лютым. Аднак іх выпуск адкладзены на нявызначаны тэрмін, пакуль ФРС не прыдумае, як аддзяліць з масы надрукаваных банкнот бракаваныя. А на сайце Бюро гравіявання і друку — найбуйнейшага вытворцы бланкаў для фінансавых дакументаў у ЗША — з’явілася тлумачэнне, што падчас друку банкнот у адзінкавых выпадках утвараюцца зморшчыны, што вядзе да ўзнікнення на іх непрадрукаваных палос. Поўны намінальны кошт непрыдатных банкнот — 110 млрд даляраў — гэта больш за 10% усіх запасаў амерыканскай валюты на планеце,якія, па словах афіцыйных крыніц, складаюць 930 млрд даляраў у банкнотах. Надрукаваныя купюры будуць захоўвацца ў сховішчах ФРС у тэхаскім CNBC адзначае, што кошт друку кожнай новай банкноты склаў 12 цэнтаў — удвая больш, чым пры ранейшай тэхналогіі. Зараз дэфектныя купюры, колькасць якіх складае дзясяткі мільёнаў, а намінальны кошт — мільярды даляраў, павінны быць знішчаныя. Страты падаткаплатнікаў толькі ад ліквідацыі бракаванай часткі партыі складуць 120 мільёнаў даляраў. У якую суму абыдзецца праверка банкнот, невядома. Бракаваныя банкноты былі першымі, што змяшчалі подпіс дзейнага міністра фінансаў ЗША Цімаці Гайтнера. Каб перадухіліць дэфіцыт наяўных грошай — Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урад ЗША выдаткаваў амаль 132 млн даляраў на тое, каб надрукаваць грошы, якія не могуць быць выкарыстаны. З 1,1 млрд новых 100-даляравых купюр трэцяя частка...
|
|