Беларусь зарабіла $52 млн на нафтавых праектах з Венесуэлай
07.12.2010 16:44
—
Новости Экономики
|
Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар РУП «ВА «Беларуснафта» Аляксандр Ляхаў, выступаючы 7 снежня на IV Усебеларускім народным сходзе. «Венесуэльскія праекты даюць рэальную фінансавую аддачу. За два гады ў бюджэт рэспублікі паступіла 52 млн даляраў», — сказаў ён. Паводле слоў Ляхава, у 2011 годзе Беларусь плануе здабыць у Венесуэле 1 млн. тон нафты і 600 млн. кубаметраў газу. «Учора адбылася яшчэ адна значная падзея — да нашага прадпрыемства ў Венесуэле далучаны два нафтавыя радовішчы. Адпаведнае рашэнне прэзідэнта Венесуэлы ўхваліла Нацыянальная асамблея Венесуэлы», — сказаў ён. Ляхаў назваў гістарычнай падзеяй першую пастаўку венесуэльскай нафты на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод па нафтаправодзе Адэса — Броды. Ён падкрэсліў, што такі праект многія дзяржавы спрабавалі рэалізаваць. «Але ўдалося гэта толькі Беларусі», — зазначыў Ляхаў. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар РУП «ВА «Беларуснафта» Аляксандр Ляхаў, выступаючы 7 снежня на IV Усебеларускім народным сходзе.«Венесуэльскія праекты... |
|