Пракаповіч зноў паабяцаў вярнуць савецкія ўклады
09.12.2010 12:28
—
Новости Экономики
|
У 2011 годзе ў Беларусі плануецца актывізаваць распрацоўку механізму пакрыцця і працэсу кампенсацыі па ўкладах Ашчаднага банка СССР, унесеных да пачатку Пра гэта паведаміў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Пётр Пракаповіч падчас прамой лініі, якую арганізавала газета «Рэспубліка». «Гэтае пытанне ў краіне не закрытае», — сказаў кіраўнік Нацбанка. Уклады, паводле яго слоў, плануецца вярнуць поўнасцю з улікам інфляцыі і ўсіх працэнтаў за мінулыя гады. «Не хвалюйцеся, нічога не знікне: у краіне вядзецца поўны ўлік усіх укладаў Ашчаднага банка. Мы ўсё адсочваем», — запэўніў Пракаповіч. Ён таксама патлумачыў, чаму гэта не ўдалося зрабіць у мінулыя гады.«Дагэтуль ніяк не можам вырашыць гэтае пытанне. Вы ж разумееце, што ўклады трэба кампенсаваць за кошт бюджэту, але ў нас сітуацыя была складаная. У першыя гады існавання Беларусі як самастойнай дзяржавы мы страцілі прыкладна 40% ВУП, у краіне было масавае беспрацоўе, і нам спатрэбілася 8 гадоў для таго, каб аднавіць эканоміку. Толькі ўдалося ўстаць на ногі, як адбыўся другі крызіс — расійскі. Паводле яго слоў, спатрэбілася прыкладна пяць гадоў, каб аднавіць страты. «У гэтай пяцігодцы пачалі працаваць нармальна, — працягнуў Пракаповіч, — і раптам адбыўся новы крызіс, прычым не ў нас, не ў Расіі, а ў ЗША і ў самых багатых еўрапейскіх краінах. Мы падышлі да пытання кампенсавання „савецкіх“ укладаў шчыльна, але міжнародны крызіс зноў перакрэсліў гэтыя планы. У наступным годзе пачнем актыўна працаваць і зноў будзем уносіць прапановы аб тым, каб пачаць вяртаць „савецкія“ ўклады насельніцтву». Кіраўнік Нацбанка падкрэсліў, што ў гэтым пытанні ўсё абумоўліваецца станам эканомікі. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У 2011 годзе ў Беларусі плануецца актывізаваць распрацоўку механізму пакрыцця і працэсу кампенсацыі па ўкладах Ашчаднага банка СССР, унесеных да пачатку... |
|